BE RU EN

Назіральнік з Германіі сфатаграфаваўся з апошнім дыктатарам Еўропы

  • 28.09.2008, 17:15

Сёння на выбарчым участку журналісты сталі сведкамі гутаркі Аляксандра Лукашэнкі з назіральнікам з Германіі – дэпутатам Бундэстага.

Як паведамляе «Інтэрфакс», прадстаўнік Бундэстага, адказваючы на пытанне Лукашэнкі: Як выбары? - сказаў: "Нашмат лепей стала". Пры гэтым ён выказаў пажаданне, каб на наступных выбарах кандыдаты ад апазіцыі мелі магчымасць па 2-4 гадзіны выступаць па тэлебачанні.

"Калі мы дадзім ім па 2-4 гадзіны, наш народ з глузду з’едзе ад гэтых выступленняў. Калі ёсць што слухаць, нашыя людзі за 10 хвілін пачуюць", сказаў А.Лукашэнка.

Адказваючы на гэтае выказванне, германскі парламентарый заўважыў, што "нашыя кандыдаты ў прэзідэнты таксама шмат распавядаюць рэчаў, якія нам не падабаюцца, але пры дэмакратыі трэба гэта выносіць, падабаецца - не падабаецца". "Галоўнае, каб яны мелі магчымасць выступаць у СМІ", перакананы назіральнік.

Ён папрасіў сфатаграфавацца з Лукашэнкам і яго сынам Мікалаем. Пасля фатаграфавання А.Лукашэнка сказаў: "Ну як ён зараз не прызнае нашы «выбары»!"

Апошнія навіны