BE RU EN

У Гомелі ўлады ў два разы завысілі яўку

  • 28.09.2008, 18:45

Актывіст АГП Аляксандр Процка, які праводзіць назіранне на ўчастку № 27 Гомельскай-Савецкай акругі № 34, заяўляе аб разыходжанні ягоных звестак аб колькасці тых, хто прагаласаваў, з дадзенымі камісіі.

Як паведаміў БелаПАН А.Процка, па ягоных дадзеных, на 12.00 прагаласавалі 213 выбаршчыкаў. Па звестках камісіі, на гэты час вызначыліся з выбарам 403 чалавекі. На ўчастку маюць права галасаваць 2242 выбаршчыка. Па факце парушэння А.Процка склаў акт і збіраецца падаць яго ў камісію.

Мае намер звярнуцца ў акруговую камісію з нагоды парушэнняў і назіральнік ад АГП Міхаіл Цімашэнка. Як ён паведаміў БелаПАН, на ўчастку № 13 Гомельскай-Прамысловай акругі № 35 сябры ўчастковай камісіі выдаюць бюлетэняў для галасавання на даму ў два-тры разы больш чым заявак, што паступілі. «Было сем заявак для галасавання на даму, а камісія выдала 20 бюлетэняў. Я лічу, што гэтае парушэнне Выбарчага кодэкса», — адзначыў М.Цімашэнка.

Сакратар участковай камісіі Таццяна Кліменка паведаміла БелаПАН, што бюлетэні, калі яны не будуць выкарыстаныя або апынуцца сапсаванымі, будуць вернутыя ў камісію, і тут яна не ўгледжвае ніякага парушэння.

Апошнія навіны