BE RU EN

Калякін: Я лічу, што яўка была намалявана

  • 28.09.2008, 19:06

Паводле лідэра Партыі камуністаў беларускай Сяргея Калякіна, у назіральнікаў уражаньне, што адбываецца “сакрэтная вайсковая апэрацыя”.

“Сам дзень галасаваньня ідзе даволі сумна. Самае цікавае ўжо адбывалася і будзе адбывацца вечарам. Цэлы дзень кіраўнік майго штабу патраціў на тое, каб яму далі зьвесткі пра вынікі датэрміновага галасаваньня на 41 участку. Бачна, што ўлада пастаралася нядрэнна. Абсалютны рэкорд — 97,2%. А вось там, дзе людзей наагул нельга было прымусіць пайсьці галасаваць, там, дзе жывуць пэнсіянэры, там ёсьць і 9% датэрміновага галасаваньня. Усе гэта праводзілася з адміністрацыйным рэсурсам”, -- заявіў Калякін падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску, перадае “Радыё Свабода”.

Паводле спадара Калякіна, сёньня падчас галасаваньня колькасьць тых, хто прагаласаваў, расьце, прычым назіральнікі не пацьвярджаюць, што фактычна галасавала гэтулькі людзей.

“У мяне такое ўражаньне, што даганяюць лічбы, якія яны назвалі па датэрміновым галасаваньні загадзя, — мяркуе С.Калякін. — Я лічу, што яўка была завышана, нават не з дапамогай адміністрацыйнага рэсурсу, а намаляваная. Гэта фора кандыдатам ад улады на выпадак, калі адкрытым будзе падлік галасоў. Пры форы ў 33% можна адкрыта лічыць галасы, дагнаць такую фору вельмі цяжка”.

Спадар Калякін адзначыў: улады нэрваваліся з-за таго, што людзі сёньня ня йдуць на галасаваньне.

“Зноў жа парадокс: быццам бы ўся краіна рванула галасаваць датэрмінова. А ў дзень галасаваньня — вельмі слаба”.

Апошнія навіны