У Віцебску збілі радактара газэты «Курьер из Витебска»
- 28.09.2008, 23:14
У Віцебску каля 20-й гадзіны вечара зьбілі рэдактара недзяржаўнай газэты «Курьер из Витебска» Уладзімера Базана.
Калі ён разам з жонкай вяртаўся дахаты, ля ягонага дому на яго напалі невядомыя, моцна ўдарылі галавой аб сьценку і разьбілі яе да крыві. Жонка выклікала «хуткую дапамогу», якая адвезла Ўладзімера Базана ў траўмапункт.
Падобным чынам у панядзелак ва ўласным пад’езьдзе быў зьбіты незалежны кандыдат Андрэй Левінаў.
Уладзімер Базан разам з Барысам Хамайдам быў назіральнікам за выбарамі на ўчастку №34 Віцебскай?Кастрычніцкай выбарчай акругі №20, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».