У «палатку» прайшлі толькі кандыдаты ад улады
- 29.09.2008, 0:38
Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік у эфіры Першага канала назваў прозвішчы шэрагу кандыдатаў у «дэпутаты», якія прайшлі ў «палату прадстаўнікоў».
Дэпутацкія мандаты атрымаюць, у прыватнасці, старшыня Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Андрэйчанка, начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Жарэла, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Папкоў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз, а таксама дзейсныя «дэпутаты» Аляксандр Шаўко, Таццяна Голубева, Таццяна Асмалоўская, Аляксандр Юшкевіч, Галіна Юргялевіч, Анатоль Паўловіч, Раман Корап, Ігар Карпенка, Галіна Палянская, перадае БелаПАН.
Усяго павінна быць «абрана» 110 «дэпутатаў».