BE RU EN

У бамбасховішчы Пецярбургу беларус пяць год вырошчваў каноплі

  • 3.09.2008, 10:05

Hаркапаліцэйскія Пецярбургу ліквідавалі працавалую ў бамбасховішчы ў цэнтры гораду вытворчасць марыхуаны і оксібутырата натрыю (прэпарата, які выклікае пры перадазаванні наркатычнае ап'яненне).

- Працэс вырошчвання марыхуаны ажыццяўляўся прафэсійна: падтрымліваўся неабходны тэмпературны рэжым, строгія ўмовы асвятлення, выкарыстоўваліся адмысловае насенне і ўгнаенні. Кіравала працэсам вырошчвання кампутарная сыстэма, – зазначаецца ў паведамленні ўпраўлення ФСКH па Пецярбургу і Ленінградскай вобласці.

На бамбасховішча аператыўнікі вышлі пасля таго, як затрымалі 32-гадовага грамадзяніна Беларусі і 34-гадовага грамадзяніна Ўкраіны, якія везлі ў машыне больш за 10 літраў оксібутырата натрыю і каля 100 грамаў марыхуаны, піша «КП у Беларусі».

У бамбасховішчы на Вялікай Пушкарскай вуліцы канфіскавана больш за 130 кустоў марыхуаны, у гаражы, які арандавалі хлопцы - 3,5 тоны выкарыстоўванай для вытворчасці бутырату вадкасці.

Беларус і ўкраінец арыштаваныя. Узбуджаная крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.

Апошнія навіны