BE RU EN

Расея заплаціць за вайну ў Грузіі Алімпіядай у Сочы

  • 3.09.2008, 12:29

3 верасня Еўрапарламент вінен прыняць рэзалюцыю па сытуацыі ў Грузіі і перспектывам развіцця стасункаў Еўразвязу з Расеяй.

Дадзенае паседжанне адбудзецца ў Брусэлі. Як паведаміла РИА "Новости" крыніца ў Еўрапарламэнце, у папраўках да праэкту рэзалюцыі па Грузіі, які выносіцца на галасаванне, ужо змешчаны заклік да Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) "даць сур'ёзную ацэнку адносна таго, ці з'яўляецца па-ранейшаму абгрунтаваным прынятае ім рашэнне аб правядзенні зімовай Алімпіяды 2014 году ў Сочы" у святле палітыкі Расеі ў дачыненні да Грузіі.

Як зазначае "Эхо Москвы", праэкт гэтай рэзалюцыі рыхтаваўся ў паспеху. Інтэнсіўныя кансультацыі вяліся ўсю мінулую ноч. Вядома, што ў праэкт рэзалюцыі ўключана палажэнне аб магчымым прыняцці Грузіі ў НАТА.

Тон дыскусіям задаў кіраўнік МЗС старшынявальнай у Еўразвязе Францыі Бернар Кушнер. Ён заявіў, што ЕЗ "вінен заняць збалянсаваную і адначасова цвёрдую пазыцыю па крызысе ў Грузіі". Але ён даў зразумець, што трэба захоўваць і стасункі з Расеяй. Выступ Кушнера ў Еўрапарламэнце быў вытрыманым ў духу выніковай заявы саміту Еўразвяза, што адбыўся напярэдадні. Ён не змяшчала згадванняў аб антырасейскіх санкцыях, а наадварот, заклікаў ЕЗ і Расею працягваць дыялёг.

Аднак старшыня фракцыі Еўрапейскай народнай партыі (хрысціянскіх дэмакратаў) і Еўрапейскіх дэмакратаў француз Жозэф Доль заклікаў Еўропу "выкарыстаць увесь уплыў" для таго, каб прымусіць расейскія войскі "неадкладна і цалкам пакінуць грузінскую тэрыторыю". Фракцыя ліберальных дэмакратаў плянуе настойваць на ўключэнні ў тэкст рэзалюцыі пункту аб "байкатаванні Алімпійскіх гульняў ў Сочы" і адмове Расеі ў допуску на песнявы конкурс "Еўрабачанне", заявіў лідэр альянсу брытанец Грэм Ватсан.

Апошнія навіны