BE RU EN

Праваліўся і праэкт з Іранам – беларусы ня будуць ездзіць на «Самандзе»

  • 3.09.2008, 13:28

Дзейсная на дадзены момант зборчая вытворчасць іранскіх аўтамабіляў «Саманд» «вядзецца няўдала». Такі вердыкт вынес учора кіраўнік галоўнага ўпраўлення прамысловасці, транспарта і звязі Мінэканомікі Беларусі Ўладзімір Дзярнавы.

«Аб'ём вытворчасці ў 2007 годзе склаў усяго 232 штукі машынаў», - цытуе «Інтэрфакс» чыноўніка.

Амбіцыйныя мэты былі заяўленымі па выніках травеньскага візіту ў Беларусь міністра прамысловасці і шахтаў Ірана Акбара Мехрабіяна. Кампанія Iran Khodro выканала сваё абяцанне па куполі акцыяў беларускага ЗАТ "Юнісан", на якім праходзіць зборка аўтамабіляў «Саманд» - іранскай версіі Peugeot – 405, піша АФН.

40% акцыяў «Юнісана» абыйшліся іранскай кампаніі ўсяго ў 3,9 млн. EUR. Статутны капітал прадпрыемства размеркаваўся наступным чынам: 40% акцыяў ЗАТ "Юнісан" - Iran Khodro, 26% - Міністэрству прамысловасці, 23% - ангельскай кампаніі "Фенакс", 11% - ЗАТ "Юнісан".

Пасля візіту іранскі бок паведаміў аб намерах наладзіць у Беларусі зборку 300 тыс. аўтамабіляў у год. Аднак, як зазначалася, пералічаная сума ў 3,9 млн. EUR некалькі адрознівалася ад раней агучаных плянаў - 100 млн. даляраў інвестыцыяў у беларускую вытворчасць.

У чэрвені сума інвестыцыяў і пляны па зборцы былі падкарэктаванамі ў меншы бок - $60 млн. і 60 тыс. легкавікоў.

«У першых паўгодках 2008 году (выпушчана) 84 штукі машынаў, хоць мэты былі больш амбіцыйнымі», - як прысуд прагучалі ўчора словы прадстаўніка Мінэканомікі.

Чарговы, далёка ўжо ня першы блін па ўласнай зборчай вытворчасці легкавікоў у Беларусі выйшаў не проста камяком, аднак чыноўнікі працягваюць мроіць аб уласным аўта.

«Дзесьці больш за паўгады Мінэканомікі і Мінпрам вядуць працы па распрацоўцы праэкту нарматыўнага дакумента па стварэнні ўмоваў, што стымулююць стварэнне вытворчасці легкавых аўтамабіляў у Беларусі», - паведаміў Дзярнавы, выказаўшы надзею, што «прыняцце дакумента дазволіць прыцягнуць інвестыцыі і ў гэтую сферу дзейнасці».

Ён растлумачыў, што ідэя арганізаваць у Беларусі вытворчасць легкавых аўтамабіляў паўстала ў звязі з тым, што ўвоз легкавых аўтамабіляў у Беларусь з-за мяжы мае «вялікую ўдзельную вагу».

Цікава, колькі ж яшчэ праэктаў вінна выйсці ня проста камяком, а паставіць усіх удзельнікаў ракам, каб беларускія чыноўнікі адмовіліся ад спробаў вынайсці свой уласны «ровар»?

Апошнія навіны