Беларускі Савбяс падтрымаў вайну Расеі з Грузіяй
- 3.09.2008, 14:40
Савет сакратароў Саветаў бяспекі краін АДКБ аднагалосна падтрымаў дзеянні Расеі «па прымусе Грузіі да міру».
Аб гэтым паведаміў сакратар Савбяса Расеі Мікалай Патрушаў журналістам. «Савет сакратароў Савета бяспекі АДКБ падтрымаў дзеянні Расеі. Ні ў каго няма сумневаў, што першымі пачалі вайну грузіны, што рабілі гэта свядома», — сказаў Патрушаў пасля паседжання Савета сакратароў СБ АДКБ.
Акрамя таго, краіны АДКБ падтрымалі прапанову забараніць пастаўкі зброі Грузіі, паведамляе РИА «Новости».
Нагадаем, у АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбекістан.
Сакратаром Савета бяспекі Беларусі з'яўляецца Юрый Жадобін – экс-старшыня КДБ.