BE RU EN

Ананіч хоча, каб усе «раёнкі» мелі інтэрнэт-версіі

  • 3.09.2008, 18:02

Інтэрнэт-версіі беларускіх раённых і гарадскіх газет з’явяцца ў бліжэйшыя некалькі год. Такое меркаванне выказала ў інтэрв’ю БелТА першы намеснік міністра інфрмацыі Беларусі Лілія Ананіч.

Сёння перад раённымі СМІ стаіць задача выходзіць не толькі ў друкаваным выглядзе, але і ў электронным. Калі сродак масавай інфармацыі не мае выхаду ў Інтэрнэт, не мае жывых, інтэрактыўных зносін з чытачом, глядачом, слухачом, то, хутчэй за ўсё, яно прыпыніла ход свайго развіцця, лічыць Лілія Ананіч. Для рэспубліканскіх брэндавых выданняў, чые версіі ў Інтэрнэце існуюць, тэма для абмеркавання – як зрабіць іх аўтарытэтнымі, уплыволвымі, каб на гэтыя інтэрнэт-крыніцы спасылацца. Для рэгіянальнай жа інфармацыйнай прасторыа актуальнае пытанне адкрытасці СМІ ў Сусветным павуцінні.

Па меркаванні Ліліі Ананіч, беларускія раённыя і гарадскія газеты можна будзе чытаць у Інтэрнэце ў бліжэйшыя 2-3 гады. Гэта не пацягне паніжэння тыражу друкаваных версій, а наадварот, будзе спрыяць пашырэнню чытацкай аўдыторыі. "Ніколі інтэрнэт-версія не зможа быць дакладнай копіяй друкаванай, ды гэта і не трэба. Але броскі загаловак, адважная тэматыка, цікавая думка прыцягнуць чытача, а аналітыку ён ужо знойдзе ў самой газеце. Думаю, тыражы перыядычных выданняў будуць толькі расці", - перакананая першы намміністра.

Рэдакцыі рэгіянальных выданняў гатовыя да такога развіцця падзей, разумеюць, што гэты перспектыўны напрамак. Матэрыяльна-тэхнічная база як рэспубліканскіх, так і рэгіянальных СМІ істотна ўмацаваная ў апошнія гады. Аднак актуальнае пытанне вучобы шматлікіх катэгорый журналістаў. Сёння недастаткова добра пісаць, важна таксама ўмець працаваць з інтэрнэт-рэсурсамі, дадала Лілія Ананіч.

Апошнія навіны