На вёсцы «палітінфармуюць»
- 4.09.2008, 9:25
У сельскіх выканкамаў ёсць адмысловая форма працы з грамадзянамі – адзіныя дні інфармавання. З набліжэннем выбараў гэтыя дні інфармавання становяцца ўсё больш падобнымі на палітычную агітацыю.
Так, Рогінскі сельскі выканкам (Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці) да пачатку датэрміновага галасавання плянуе «адукаваць» вяскоўцаў на тэму «Грамадзка-палітычная і сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Беларусі ў перадпачатку парламэнцкіх выбараў».
Паведамленне аб гэтым змяшчаецца на інфармацыйным стэндзе перад мясцовай дзяржаўнай крамай. На гэтым стэндзе таксама можна знайсці імёны і прозвішчы «дэпутатаў», сярод якіх ёсць і Ўладзімір Кужанаў – дэпутат цяперашняга «парламэнта» і кандыдат на крэсла ў новым, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за вольныя выбары».