BE RU EN

Заробкі ў «дэпутатаў» у 10 раз большыя, чым у простых працоўных

  • 4.09.2008, 9:28

У дзяржаўнай газеце «Ляхавіцкі веснік» № 67 за 30 жніўня прыведзеныя дадзеныя сукупнага прыбытку і звесткі аб маёмасці кандыдатаў у дэпутаты па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7.

Па акрузе балятуюцца чалец АГП, слесар Баранавіцкага бавоўнавага аб'яднання Рыгор Грык, і дзейсны «дэпутат» Уладзімір Майсюк.

Калі ў Грыка сукупны прыбытак за 2007 год складае суму ў 5 155 955 рублёў (крыху больш за 200 даляраў на месяц), то ў «дэпутата» Уладзіміра Майсюка ён амаль у 10 раз большы - 41 876 147 рублёў (больш за 1 600 даляраў на месяц), паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Апошнія навіны