Памер удзелу замежнага капіталу ў беларускіх банках павялічаны да 50%
- 4.09.2008, 10:41
Памер удзелу замежнага капіталу ў беларускай банкаўскай сыстэме павялічаны з 25% да 50%. Адпаведная пастанова № 129 прынятая Ўпраўленнем Нацыянальнага банку 1 верасня 2008 году.
Варта зазначыць, што дадзены дакумент узгоднены з Аляксандрам Лукашэнкам.
Як растлумачылі ЭКАПРЭС ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанку, рашэнне аб павелічэнні памеру (квоты) ўдзелу замежнага капіталу выкліканае ўзрослай цікавасцю замежных стратэгічных фундатараў да банкаўскага сектару Беларусі. Яны нібы гатовыя ўкласці грашовыя сродкі ў статутныя фонды не толькі існых банкаў, але і ў стварэнне новых крэдытна-фінансавых установаў.
На сённяшні дзень доля замежнага капіталу ў сукупным статутным фондзе беларускіх банкаў складае 22,2%.