BE RU EN

Міністэрства інфармацыі загадала знішчыць улёткі руху «За свабоду»

  • 5.09.2008, 12:14

Актывіст апазыцыі Алесь Шпакоўскі быў затрыманым міліцыяй улетку, калі распаўсюджваў на рынку Воршы ўлёткі "Рух за свабоду".

У міліцыі склалі на 75-гадовага актывіста пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, канфіскавалі 158 улётак. Для надання справе грамадзка-палітычнага рэзанансу матэрыялы справы накіравалі ў Міністэрства інфармацыі.

Нядаўна Алесь Шпакоўскі атрымаў пастанову міністэрства інфармацыі аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні за подпісам намміністра інфармацыі Ігара Лапценка, піша Bulletinonline.

Той "вырашыў прызнаць" у дзеях Алеся Шпакоўскага адсутнасць складу адміністрацыйнага правапарушэння, бо матэрыялы "Рух за свабоду" ня маюць дачынення да перыядычнай друкаванай прадукцыі.

Ня даўшы ў крыўду пажылога чалавека, Ігар Лапценак інакш распарадзіўся лёсам канфіскаваных рэчыўных доказаў. У пастанове паказана, што: "улёткі "Рух за свабоду" падлягаюць знішчэнню, бо выпушчаныя з парушэннем патрабаванняў заканадаўства ў частцы ўказання выходных звестак і не павінныя распаўсюджвацца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

Апошнія навіны