БАЖ вызначыў лаўрэатаў прэміі імя Зміцера Завадскага
- 8.09.2008, 17:15
8 верасня журналісты ва ўсім свеце адзначаюць Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў. Беларуская асацыяцыя журналістаў прымяркоўвае да гэтай даты ўручэнне прэміі імя Зміцера Завадскага «За мужнасць і прафесіяналізм».
Напярэдадні 8 верасня ўпраўленне арганізацыі назвала імёны лаўрэатаў гэтага года. Імі сталі фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Андрэй Лянкевіч, радыёжурналіст Генадзь Кеснер і фатограф Юрый Дзедзінкін.
Плануецца, што ўручэнне дыпламоў адбудзецца ў канцы верасня.
Прэмія Зміцера Завадскага ўручаецца з 2002 года. У мінулыя гады яе лаўрэатамі былі тэлеаператары Сяргей Гельбах, Сяргей Пушкін, Канстанцін Марозаў, Уладзімір Андронаў, Уладзімір Бабарыка, Уладзімір Косцін, фотакарэспандэнты Сяргей Грыц, Васіль Фядосенка і Юлія Дарашкевіч, журналісты Андрэй Дынько, Ірына Халіп, Любоў Лунёва, Леанід Міндлін, Марына Коктыш, Алена Слаў, Алесь Ліпай, Анджэй Пісальнік, Сяргей Сацук, Алег Улевіч, Генадзь Барбарыч, Анатоль Гатоўчыц, Наталля Макушына.