BE RU EN

Расейскія вайскоўцы ўзялі ў палон польскіх журналістаў

  • 8.09.2008, 17:51

Патруль з расейскіх вайскоўцаў і паўднёваасяцінскіх міліцыянтаў затрымаў здымачную групу Польскага грамадскага тэлебачання з грузінскім кіроўцай недалёка ад сяла Каралеці, якое знаходзіцца паміж грузінскімі гарадамі Цхінвалі і Горы.

У двух польскіх журналістаў было адабранае ўсё здымачнае абсталяванне, якое знаходзілася ў аўтамабілі, у тым ліку відэакамеры і мабільныя тэлефоны, затрыманых павезлі ў невядомым напрамку, паведамляе ў панядзелак польскае тэлебачанне.

Інфармацыйны партал польскага тэлебачання паведамляе таксама, што журналістаў мясцовыя ўлады разглядаюць "як ваеннапалонных".

Нагадаем, што раней расейскія вайскоўцы і паўднёваасяцінскія апалчэнцы шмат разоў нападалі на журналістаў замежных СМІ. Некалькі журналістаў былі імі забітыя, некаторыя параненыя.

Апошнія навіны