Надзвычайнае здарэнне ў менскім метро
- 16.01.2009, 8:46
Рух цягнікоў Менскага метрапалітэна сёння быў прыпынены на 10 хвілінаў.
Адбылося гэта з-за надзвычайнага здарэння на станцыі "Маскоўская", паведамляе БелТА.
Інцыдэнт адбыўся ў 7.55. Малады чалавек зваліўся ў прастору паміж вагонамі цягніка, які падыходзіў. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, пры гэтым палова саставу засталася ў тунэлі. Машыніст вагона ўручную адчыніў дзверы для эвакуацыі пасажыраў.
Супрацоўнікі метрапалітэна і пасажыры аказалі пацярпеламу хуткую дапамогу, пасля чаго маладога чалавека адвялі ў дзяжурны пакой міліцыі. Зараз метро працуе ў звычайным рэжыме. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.