BE RU EN

Палкоўнік Паўлічэнка з'явіўся на публіцы голым (Фота)

  • 20.01.2009, 8:55

Былы камандзір спецназа ўнутраных войскаў прыняў удзел у вадохрышчанскім купанні ў вёсцы Задамля Менскага раёна.

У канцы кастрычніка Дзмітры Паўлічэнка быў прызначаны намеснікам камандзіра корпуса аховы грамадскага парадку ўнутраных войскаў МУС па баявой падрыхтоўцы. У абавязкі Паўлічэнкі ўваходзіць арганізацыя падрыхтоўкі міліцэйскіх частак па пытаннях баявой службы і выхаваўчая праца з асабістым складам.

У снежні мінулага года ў СМІ з'явілася інфармацыя, што Паўлічэнка патрапіў у рэанімацыю з інсультам, але пазней з'явіліся паведамленні, што ён проста лёг у шпіталь на абследаванне.

Нагадаем, што Дзмітрыя Паўлічэнку падазраюць у датычнасці да гвалтоўных ліквідацыяў і выкраданняў экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, палітыка Віктара Ганчара, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Зміцера Завадскага. Яму забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўразвяза.

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Апошнія навіны