Беларускую мяжу будуць ахоўваць беспілотнікі
- 20.01.2009, 9:04
Беларускія памежнікі маюць намер выкарыстоўваць для аховы мяжы беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА).
Аб гэтым паведамляе БелаПАН са спасылкай на старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігара Рачкоўскага.
Паводле яго словаў, у распрацоўцы такіх лятальных апаратаў беларускае памежнае ведамства супрацоўнічае з расейскім КБ імя Лавачкіна.
Выпрабаванні БПЛА, створаных для памежнікаў, павінны скончыцца ў 2009 годзе.