BE RU EN

З-за снегу ў Гомельскай вобласці абрынуліся два дамы

  • 20.01.2009, 11:25

Снег стаў прычынай частковага абвалу двух аб'ектаў у Кармянскім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці.

Як паведамілі БелТА у Гомельскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, пад цяжарам снега ўтварылася прагінанне у даху аднапавярховага трохкватэрнага дома ў вёсцы Высокая Кармянскага раёна.

Каб пазбегнуць яго абвалу, да месца здарэння былі выкліканыя працаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія аператыўна разабралі небяспечны ўчастак шыфернага даху. Жыхары, а гэта шэсць чалавек, пераселеныя ў іншыя дамы. Зараз вырашаецца пытанне аб правядзенні рамонтных працаў на пашкоджаным аб'екце.

Рамонтныя працы запатрабуюцца і ў гаражы Рэчыцкага землеўпарадчага прадпрыемства, дзе пад ціскам снежнага покрыва адбылася дэфармацыя даху, што прывяло да разбурэння ўнутранай перагародкі. У выніку пашкоджаны аўтамабіль «ВАЗ-2112».

Апошнія навіны