BE RU EN

Даляр ЗША на беларускай біржы падаражэў яшчэ на 10 рублёў

  • 20.01.2009, 14:37

Па выніках таргоў замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША склаў 2 665 рублёў.

Па дадзеных БВФБ, у таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём угод склаў 53 млн. 468 тыс. (попыт — 53 млн. 515 тыс., прапанова — 17 млн. 935 тыс.).

У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 24 банкі. Аб'ём угод склаў 293 млн. 684 тыс. (попыт — 239 млн. 684 тыс., прапанова — 240 млн. 420 тыс.), а курс знізіўся на 0,93 рубля і склаў 79,75 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах па еўра прынялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём угод склаў 7 млн. 877 тыс. (попыт — 7 млн. 872 тыс., прапанова — 8 млн. 49 тыс.), а курс вырас на 75 рублёў і склаў 3.451 рубель за еўра.

Апошнія навіны