У Маскве арыштавалі беларуса з выбухоўкай
- 20.01.2009, 16:19
Жыхар Беларусі, у якога знойдзена тры выбухныя прылады, затрыманы ў Маскве.
Як паведамляе «Росбалт» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, аперацыю па затрыманні мужчыны праводзілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку аддзела ўнутраных спраў Паўднёва-Заходняй акругі Масквы.
Яны затрымалі 44-гадовага жыхара Магілёўскай вобласці ў доме № 5 на вуліцы Знаменскія Садкі. У яго пры сабе былі тры самаробныя выбухныя прылады вельмі малой магутнасці. Бомбы мелі электрадэтанатпры і брызантнае выбуховае рэчыва масай 1,5 грама.