Шушкевіч: Захад не павінен дапусціць прыезду беларускага дыктатара ў Прагу
- 26.01.2009, 13:32
Калі заходнія палітыкі настроеныя абараняць дэмакратычныя прынцыпы, то яны не павінныя адыходзіць ад палітыкі ізаляцыі датычна Лукашэнкі і запрашаць яго на саміт ЕЗ у Празе.
Аб гэтым заявіў у каментары ўкраінскай газеце «Зеркало недели» экс-старшыня Вярхоўнага cовета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч.
«Я на днях сустракаўся з чэшскімі парламентарыямі. Яны лічаць, што беларуская дыпламатыя дамагаецца поспеху ў пытанні арганізацыі гэтага візіту. Але калі Захад паслядоўны, то ён не дапусціць прыезду Лукашэнка ў Прагу», — канстатаваў Шушкевіч.
У той жа час ён прызнае, што пэўныя шанцы на пераадоленне міжнароднай ізаляцыі без правядзення дэмакратычных рэформ у Лукашэнкі існуюць.
«Нажаль, некаторым палітыкам на Захадзе ўсё роўна, ці ёсць у краіне дэмакратыя. Яны часам прымаюць за дэмакратыю псеўдадэмакратычныя працэдуры. Захад фактычна дазваляе Лукашэнку рабіць палітыку бруднымі рукамі. Мне гэта не падабаецца», — заявіў Шушкевіч.
У інтэрв'ю ўкраінскаму выданню Станіслаў Шушкевіч таксама пракаментаваў сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкай і ўзаемаадносіны Беларусі з Расеяй.
- Станіслаў Станіслававіч, у вас не склалася ўражанне, што Ўкраіна і Беларусь спрабуюць стварыць сваё роды антырасейскі альянс?
- Я не веру ў альянс з Лукашэнкай. Ён пастаянна віляе. У Віктара Юшчанкі пазіцыя зразумелая, ён не вораг Расеі, але ён не хоча быць прыслужнікам расейскай улады. Лукашэнка жа пры найменшых цяжкасцях гатовы зневажацца перад Расеяй. Але калі ён адчувае, што яму не абыйсціся без заходняй падтрымкі, ён адразу робіць выгляд, што хоча кантактаваць з цывілізаваным светам. Ён пачынае падлашчвацца да Захаду, таму кантакт з Юшчанкай для яго вельмі важны. Я разумею цяжкасці, якія хвалюецца прэзідэнт Украіны, але ён застаецца кумірам беларускай інтэлігенцыі. А Лукашэнка вельмі хоча, каб да яго інтэлігенцыя паставілася больш памяркоўна. У яго адна мэта - захаваць уладу, больш нічога.
- Вы выключаеце эфектыўнасць ціску на Лукашэнку з боку Ўкраіны або Захаду, каб ён працягваў пераўтварэнні па дэмакратызацыі Беларусі?
- Нельга давяраць Лукашэнку. Лукашэнка пачаў адчуваць, што ён губляе чалавечае аблічча. Інтэлігентным чалавекам, натуральна, яго ніхто не лічыць. Таму ён хоча мець кантакты з людзьмі, якія карыстаюцца павагай. Беларусь жа не становіцца дэмакратычней. Толькі дзве газеты могуць лічыцца вольнымі – «Наша ніва» і «Народная воля». Але нацэнка на гэтыя газеты з боку дзяржаўных прадпрыемстваў настолькі вялікая, што людзі падобную прэсу не могуць сабе дазволіць купіць. Таму зрухаў ніякіх няма, ёсць толькі гутарковыя зрухі: адміністрацыя прэзідэнта ў нас спявае, што Беларусь самая дэмакратычная краіна.
- А у Маскве не ўспрымуць сустрэчу Юшчанкі і Лукашэнкі як антырасейскую?
- Лукашэнка так адданы Расеі, што Масква нічога падобнага не падумае. Яму няма куды падацца. Амбасадар Расеі ў Менску кажа ўсё, што павінная рабіць Беларусь. І яго слухаюцца. Да шчасця, ва Ўкраіне падобнага няма.
- Кажуць, Лукашэнка цяпер гатовы на ўсё, абы патрапіць на саміт ЕЗ у Прагу і пакончыць з асабістай ізаляцыяй.
- Я на днях сустракаўся з чэшскімі парламентарыямі. Яны лічаць, што беларуская дыпламатыя дамагаецца поспеху ў пытанні арганізацыі гэтага візіту. Але калі Захад паслядоўны, то ён не дапусціць прыезду Лукашэнкі ў Прагу. Нажаль, некаторым палітыкам на Захадзе ўсё роўна, ці ёсць у краіне дэмакратыя. Яны часам прымаюць за дэмакратыю псеўдадэмакратычныя працэдуры. Захад фактычна дазваляе Лукашэнку рабіць палітыку бруднымі рукамі. Мне гэта не падабаецца.
- Менавіта ва ўгоду Захаду Лукашэнка пакуль не прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі?
- Калі ён гэта зробіць, то яму будзе закрыты ўваход на Захад. Ён тады зможа паехаць хіба што ў Нікарагуа. Прызнанне - гэта поўная недарэчнасць. Хоць, калі Расея націсне на Лукашэнку мацней, то яму будзе няма куды дзявацца.