Беларускі рубель працягвае падаць у дачыненні да даляра
- 5.01.2009, 12:52
Нацыянальны банк абвясціў курс даляра ЗША на 6 студзеня – 2 655 беларускіх рублёў.
Такім чынам, беларускі рубель патаннеў яшчэ на 0,1%. Курс расейскага рубля не змяніўся (90,16 рублёў), а еўра знізіўся да 3635 рублёў.
Нагадаем, што Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь на 2 студзеня 2009 года ўсталяваў новыя курсы валютаў. Курс даляра ЗША быў усталяваны на ўзроўні Br2650, еўра - Br3703, расейскага рубля - Br90,16. Такім чынам, рубель быў дэвальваваны на 20,5 адсоткаў.