Напярэдадні Каляд у Брэсцкай вобласці абрабавалі святара
- 5.01.2009, 14:25
12 тысяч даляраў, 5 залатых вырабаў, 3 іконы і 2 сталовых набора выкралі невядомыя з дома плябана праваслаўнай царквы ў пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна.
Вярнуўшыся з богаслужэння, плябан храма выявіў, што дзверы і сейф узламаныя. Святар паведаміў міліцыі, што з выкрадзеных 12 тысяч даляраў 10 належылі прыходу, перадае «Радыё Рацыя».
Злодзеі дзейнічалі днём, дом святара знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, але сведак міліцыя пакуль не знайшла. Заведзеная крымінальная справа.