BE RU EN

Мальцава ўзнагародзілі ордэнам Вайсковай Славы

  • 6.01.2009, 17:17

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Аляксандр Лукашэнка сваім указам адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі кіруючы склад Міністэрства абароны.

Міністр абароны генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў узнагароджаны ордэнам Вайсковай Славы, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Ордэнам "За службу Радзіме" II ступені адзначаны начальнік Генеральнага штаба Ўзброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны генерал-лейтэнант Сяргей Гурулёў і першы намеснік начальніка Генштаба УС генерал-маёр Пётр Ціханаўскі.

Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаныя камандуючыя Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны УС генерал-маёр Ігар Азаронак, намеснік начальніка галоўнага ўпреўлення - начальнік упраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны палкоўнік Аляксандр Дуньковіч і начальнік упраўлення радыёэлектроннай барацьбы Генштаба УС палкоўнік Валерый Кучаеў.

Начальнік 4-га ўпраўлення галоўнага апеатыўнага ўпраўлення Генштаба Ўзброеных Сіл палкоўнік Павел Грэнь і камандзір 308-га асобнага ракетнага дывізіёна 465-й ракетнай брыгады Ўзброеных Сіл падпалкоўнік Юрый Лаўрыкаў узнагароджаны медалём "За адметнасць у вайсковай службе".

Апошнія навіны