BE RU EN

Кошты на нафту ўпалі на рэкордныя 12 адсоткаў

  • 8.01.2009, 10:01

Кошты на нафту маркі WTI па выніках закрыцця гандлю на Нью-Ёркскай таварнай біржы ў сераду ўпалі на 12 адсоткаў, што стала рэкордным падзеннем у адсоткавых адносінах за адзін дзень гандлю з 2001 года.

Як паведамляе агенцтва AP, ф'ючэрсы на нафту WTI з пастаўкай у лютым страцілі ў кошце 5,95 даляра і ўпалі да 42,63 даляра за барэль. Рэзкае падзенне коштаў на нафту звязанае з паведамленнем урада ЗША аб істотным росце запасаў нафты - на 6,7 мільёна барэляў, пры тым, што, па прагнозах экспертаў, рост не павінен быў перавысіць 1,5 мільёна барэляў.

У Еўропе кошт на лютаўскія ф'ючэрсы нафты маркі Brent таксама рэзка знізілася - на 4,67 даляра, да 45,86 даляра за барэль.

Як паведамляе France Presse, амерыканскія фондавыя індэксы ў сераду таксама рэзка ўпалі. Так, прамысловы Dow Jones страціў 2,72 адсоткі (245,40 пункта), знізіўшыся да 8679,70 пункта; высокатэхналагічны Nasdaq апусціўся на 3,23 адсоткі (53,32 пункта) да 1599,06 пункта, у то час як індэкс шырокага рынка Standard & Poor's 500 страціў 3 адсоткі (28,05 пункта) і склаў 906,65 пункта да моманту закрыцця.

Асноўная доля падзення індэксаў прыйшлася на такія буйныя кампаніі, як Alcoa (10,15 адсоткаў), якая напярэдадні абвясціла пра скарачэнне штата, а таксама Intel (6,05 адсоткаў) і Time Warner (6,28 адсоткаў).

Апошнія навіны