З-за прыезду дыктатара вернікаў абшуквалі і пускалі ў храм праз бакавы ўваход
- 8.01.2009, 12:03
7 студзеня з самай раніцы тэрыторыя вакол кафедральнага сабора Святога Духу была ачэпленая супрацоўнікамі спецслужбаў, задзейнічаных у ахове Аляксандра Лукашэнкі.
Прыбыццё беларускага кіраўніка чакалася каля паўдня, нагадвае БелаПАН.
На святочную багаслужбу з нагоды Раства, якая праходзіла з удзелам мітрапаліта Філарэта, прыхаджанаў сабора прапускалі праз бакавы ўваход будынка-прыбудовы, дзе ажыццяўляўся асабісты догляд кожнага. З-за гэтага чарга жадаючых патрапіць у сабор рухалася даволі марудна.