BE RU EN

«The Independent»: Крэмль спалохаўся «памаранчавай рэвалюцыі» 2005 года

  • 9.01.2009, 9:43

У параўнанні з тым, як занепакоіліся еўрапейцы, бачачы, што ў іх сканчаецца газ, і расейская, і ўкраінская кампаніі, якія ўдзельнічаюць у газавай спрэчцы, выяўляюць з сябе прыклад спакою і пазітыву.

Іх афіцыйныя прадстаўнікі сустракаюцца паміж сабой толькі ўчора, адсвяткаваўшы праваслаўнае Раство - і гэта іх першая сустрэча пасля 1 студзеня, калі Расея скараціла колькасць газу, які цячэ з яе тэрыторыі на ўкраінскую, піша брытанская «The Independent».

Крэмль спалохаўся «памаранчавай рэвалюцыі» 2005 года і ненавідзіць яе аўтараў. Крэмль не бачыць прычынаў, па якіх Расея павінна па зніжаных коштах пастаўляць газ украінцам, якія арыентуюць сваю краіну на Захад. Але, тым не менш, аб гэтым дагэтуль кажуць як аб выключна камерцыйных супярэчнасцях паміж двума кампаніямі, якія проста не дамовіліся паміж сабой па коштах і тэрмінах плацяжоў.

Праўда, на чыста камерцыйным узроўні рознагалоссі таксама носяць карэнны характар. Расейскі энергетычны калос «Газпрам» вёў перамовы з украінскім «Нафтагазом» на працягу многіх месяцаў, але яны так і не дамовіліся аб тым, па якім кошце газ будзе пастаўляцца сёлета. Акрамя таго, «Нафтагаз» аспрэчвае памер доўгу, які патрабуе Расея - і на гэтай падставе заяўляе, што Украіна расплацілася цалкам. Расея, у сваю чаргу, гэтак жа гучна заяўляе, што Украіна яшчэ павінна.

Але зараз з ўсёй відавочнасцю выявіліся яшчэ два аспекты гэтай газавай сваркі, якія істотна яе ўскладняюць. Па-першае, Расею і «Газпрам» ужо традыцыйна прыбіраюць у вопратку багатага бандыта, а Украіну выстаўляюць жабрацкай ахвярай - але глабальны крызіс моцна страсянуў расейскую эканоміку, а на «Газпраме» вісіць 50 мільярдаў даляраў доўгу. Так што з камерцыйнага пункта гледжання сёння «Газпраму» даваць якія-небудзь зніжкі краінам былога савецкага блока ўжо дакладна няма рацыі.

Па-другое, свае казыры ёсць і ва Украіны. Расея не можа спыніць пастаўкі на Украіну, не ствараючы небяспекі для тых, хто сядзіць далей па трубе. Перакрываючы плыні, якія ідуць праз яе тэрыторыю - ці, як сцвярджае «Газпрам», незаконна адбіраючы газ на ўласныя патрэбы - Украіна і «Нафтагаз» дэманструюць слабасць «Газпрама» і вымушаюць іншых бачыць у Расеі ненадзейнага пастаўшчыка. Да таго ж, калі «старая» Еўропа - тая, што імпартуе энерганосьбіты - закупляе іх у асноўным з некалькіх крыніцаў, дык залежнасць «новай» Еўропы ад Расеі і яе трубаправодаў застаецца амаль такой жа, як у савецкія часы. Балгарыя і Латвія (так у тэксце - заўв. перакл.), напрыклад, сталі яшчэ больш залежныя ад расейскіх энерганосьбітаў, паколькі там былі зачыненыя атамныя электрастанцыі, якія не адпавядаюць правілам ЕЗ.

Такім чынам, зараз, карыстаючыся становішчам транзітных краінаў для «новай Еўропы», Украіна, а таксама, патэнцыйна, Беларусь, калі захочуць вырашыць якое-небудзь двухбаковае пытанне з Расеяй, фактычна могуць узяць у закладнікі ўвесь Еўрапейскі Звяз. Яшчэ адно пытанне адносна пабочных эфектаў пашырэння Звяза, на якое пакуль няма адказу.

Пераклад: Иносми.ру

Апошнія навіны