Міліцыянты пераканалі бамжоў, што «Менск не з'яўляецца камфортнай тэрыторыяй для пражывання»
- 9.01.2009, 12:14
Менскія міліцыянты заявілі, што сталіцу Беларусі атрымалася цалкам ачысціць ад бяздомных, якія прыехалі з-за межы.
Па словах камандзіра патрульна-паставой службы ГУУС Менска Аляксандра Сітко, у Менску за апошнія некалькі гадоў не зафіксавана выпадкаў прыезду бамжоў з іншых дзяржаваў. "У нас атрымалася пераканаць іх, што Менск не з'яўляецца камфортнай тэрыторыяй для пражывання. Як гэта атрымалася зрабіць – сакрэт", - цытуе міліцыянта Lenta.ru.
У Доме часовага пражывання для бяздомных у Менску знаходзяцца на ўліку 514 чалавек. У асноўным, паводле звестак міліцыі, гэта грамадзяне Беларусі. Упадабанымі месцамі жыхарства бамжоў і жабракоў у Менску з'яўляюцца культавыя будынкі і пабудовы. Бяздомныя пражываюць у храмах і цэрквах з дазволу святароў.