BE RU EN

Мінімальная зарплата ў Беларусі ў 4 разы ніжэй, чым у суседзяў

  • 1.10.2009, 9:41

Калі дзяржава гарантуе, што беларус атрымлівае крыху больш за 83 даляры, дык самая маленькая зарплата ў Прыбалтыцы — 338 даляраў.

Латвія, Літва, Эстонія і Беларусь — краіны розныя, але нешта нас радніць. Напрыклад, тое, што і ў нас, і ў Прыбалтыцы закон вызначае велічыню мінімальнай зарплаты, адзначае «Еврорадио».

Мінімальная зарплата беларуса з 1 жніўня 2009 года складае 229 700 рублёў — гэта 83 даляры па курсе Нацбанка. Такую суму для нас вызначыла Міністэрства працы, кажа прэс-сакратар Нацыянальнага статкамітэта Алена Кандраценка.

Сярэдні даход латыша — каля 1 000 даляраў, распавядае кіраўнік аддзела зарплаты Статыстычнага бюро Латвіі Эрвіс Рэке.

Літва прапаноўвае самую нізкую мінімальную і сярэднюю зарплату ў краінах Балтыі: 338 і 919 даляраў адпаведна.

У самім лепшым матэрыяльным становішчы апынуліся жыхары Эстоніі: 406 даляраў — мінімальная зарплата і 1187 даляраў — сярэдняя.

Паводле дадзеных еўрапейскага статыстычнага бюро Eurostat, Прыбалтыка — рэгіён, дзе мінімальная зарплата адна з самых нізкіх у Еўропе. У Францыі, Ірландыі, Вялікабрытаніі і краінах Бенілюкса мінімальная зарплата складае 1 450 даляраў.

Апошнія навіны