BE RU EN

Актывістку «Маладога фронту» аштрафавалі за акцыю «Камунізм = фашызм»

  • 12.10.2009, 11:39

Ганну Бунько аштрафавалі на 175 тысячаў рублёў за флешмоб, прысвечаны 70-й гадавіне падпісання пакта Молатава-Рыбентропа.

23 жніўня Ганна Бунько і Мікалай Дземідзенка былі затрыманыя супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС Менска за тое, што яны замацавалі каляровую карыкатуру з надпісам «Камунізм = фашызм» на помніку Леніну, а таксама раздавалі інфармацыйныя ўлёткі, нагадвае «Радыё Свабода».

9 кастрычніка Ганна Бунько атрымала пастанову адміністрацыйнай камісіі за подпісам старшыні камісіі Быкоўскай А.П. з паведамленнем пра штраф. Камісія палічыла, што дзеянні Бунько адпавядаюць ч.2 арт. 21.14 КоАП - «парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў» і прысудзіла моладзевай актывістцы штраф у памеры 175 тысячаў беларускіх рублёў.

Сама Ганна Бунько на камісіі не прысутнічала з-за таго, што ёй папросту не паведамілі дату разгляду яе справы.

Апошнія навіны