BE RU EN

Новы антырэкорд: беларускі экспарт знізіўся амаль у 2 разы

  • 19.10.2009, 10:33

У студзені–жніўні 2009 года знізіліся аб'ёмы знешняга гандлю Беларусі са шматлікімі краінамі.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, экспарт ва ўсе краіны зменшыўся на 44,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — да 13 млрд. 39,1 млн. даляраў, імпарт — на 34,7% да 17 млрд. 746,1 млн. даляраў.

У гэты перыяд Беларусь гандлявала са 169 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 132 дзяржаваў, імпартавалася прадукцыя з 158 краінаў. У студзені—жніўні асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі былі: Расея — 47,1% ад агульнага аб'ёму таваразвароту; Нідэрланды — 8,0%; Германія — 6,1%; Украіна — 5,9%; Латвія — 3,4%; Польшча — 3,3%; Кітай — 2,5%; Вялікабрытанія — 2,0%; Італія — 1,8%; Бразілія — 1,6%.

Экспарт тавараў у Расею склаў 4 млрд. 92,1 млн. даляраў ЗША, што на 46% менш, чым у студзені—жніўні 2008 года; імпарт з Расеі — 10 млрд. 416,9 млн. (на 39,2% менш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 2 млрд. 311,4 млн. даляраў (на 41% менш), імпартавана з гэтай краіны — на 138,6 млн. (на 41,8% менш).

Аб'ём экспарту ва Украіну дасягнуў 1 млрд. 17,8 млн. даляраў (на 50,9% менш), імпарту ў Беларусь — 784,5 млн. (на 46,1% менш).

У Нямеччыну ў студзені—жніўні экспартавана тавараў на 525,8 млн. даляраў (на 9,2% менш), імпартавана — на 1 млрд. 362,8 млн. (на 21,1% менш).

Экспарт у Польшчу склаў 530,9 млн. (на 60,9% менш), імпарт — 474,9 млн. (на 35,9% менш).

У Вялікабрытанію аб'ем экспарту склаўся на ўзроўні 483 млн. даляраў (на 53,2% менш), імпарт — 144,5 млн. (на 13,2% менш).

Аб'ём экспарту ў Кітай склаў 122,2 млн. даляраў (на 53,5% менш), імпарту — 644,8 млн. (на 23,7% менш).

У Латвію экспартавана прадукцыі на 976 млн. даляраў (на 37% менш), імпартавана — на 79,4 млн. (на 16% менш). Гэтыя паказчыкі ў гандлі з Літвой склалі адпаведна 214,5 млн. даляраў (на 52,7% менш) і 122,2 млн. (на 14% менш).

Аб'ём экспарту ў ЗША склаўся на ўзроўні 26,2 млн. даляраў (на 77,1% менш), імпарту — на 286,8 млн. (на 13% менш).

Экспарт у Індыю за восем месяцаў павялічыўся ў 1,6 раза да 320,2 млн. даляраў, імпарт – зменшыўся на 7,4% да 67 млн. даляраў.

Апошнія навіны