BE RU EN

Кіроўца магістральнага цягача з Калінінграда загінуў у аварыі ў Беларусі

  • 21.10.2009, 9:13

Цягач з Калінінграда (Расея) урэзаўся ў дрэва на ўзбочыне дарогі ў Віцебскай вобласці – кіроўца загінуў, смяротна траўміраваўшы пешахода.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у ДАІ міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

«ДТЗ, у якім загінулі кіроўца з Калінінграда і пешаход, адбылося ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці», - распавялі ў ДАІ.

Суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, што «кіроўца магістральнага цягача спрабаваў аб'ехаць пешахода, які ішоў па дарозе, не справіўся з кіраваннем, выехаў на ўзбочыну, урэзаўся ў дрэва і загінуў. Таксама загінуў пешаход».

Апошнія навіны