Расея ўвяла забарону на імпарт мясамалочных прадуктаў з Беларусі
- 22.10.2009, 9:35
Рассельгаснагляд увёў «часовыя абмежаванні» на пастаўку ў Расею жывёлагадоўчай прадукцыі некалькіх прадпрыемстваў.
У спіс прадпрыемстваў патрапілі: ААТ «Глыбоцкая птушкафабрыка», Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», ААТ «ГМЗ № 2» (Менск) і ААТ «Бабуліна крынка» (Магілёў).
Рашэнне прынятае «у сувязі з неаднаразовым выяўленнем антыбіётыкаў пры правядзенні ўзмоцненага лабараторнага кантролю прадукцыі жывёльнага паходжання, якая паступіла ў Расейскую Федэрацыю з Рэспублікі Беларусь», паведамляе БелаПАН.
У выпадку паступлення прадукцыі гэтых прадпрыемстваў, адгружанай да 20 кастрычніка, рашэнне аб пропуску грузаў прымаецца «у звычайным рэжыме». Тэрытарыяльныя ўпраўленні Рассельгаснагляда «праводзяць адбор пробаў для правядзення лабараторных даследаванняў па выяўленні забароненых і шкодных рэчываў ад кожнай партыі прадукцыі, якая паступае».