Менскі кіроўца збіў на пешаходным пераходзе пяцёх школьніцаў
- 30.10.2009, 12:38
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўвечары 29 кастрычніка на вуліцы Ташкенцкай у Менску.
Як паведамляе БелТА, 26-гадовы кіроўца, які атрымаў правы ў красавіку гэтага года, ехаў на «Маздзе» у бок МКАД.
У гэты час на нерэгуляваным пешаходным пераходзе пераходзілі дарогу пяць школьніцаў, якія накіроўваліся ў Чыжоўскі парк.
Кіроўца збіў усіх пяцёх. Па шчаслівай выпадковасці ўсе яны засталіся жывыя. Чатырох пасля медыцынскага агляду адпусцілі дадому, а ў адной дзяўчынкі пералом правай шыйкі пляча.
«Кіроўца быў цвярозым, але правы ён атрымаў толькі ў красавіку гэтага года. Кіроўчы стаж у яго ўсяго паўгады», - распавялі ў ДАІ. Узбуджаная крымінальная справа, вядзецца следства.