BE RU EN

Жудасныя наступствы ваенных вучэнняў з Расеяй (Фота)

  • 30.10.2009, 17:33

Смецце, развернутыя дарогі, зламаныя дрэвы засталіся ў лясах на тэрыторыі барысаўскага ваеннага палігона і каля яго пасля вучэнняў «Захад-2009».

Мясцовыя жыхары, у якіх найбліжэйшыя лясы былі ўпадабаным месцам шпацыраў і паходаў за грыбамі, здзіўляюцца, чаму вайскоўцы не прыбралі за сабой і нанеслі лесу такую шкоду, піша «Барысаў электронны».

Здымкі, якія вы можаце пабачыць, зробленыя ў лесе каля вёскі Малое Стахава. Аднак, паводле сведчанняў жыхароў горада, такія ж карціны можна бачыць у розных месцах, дзе праходзіла нага салдата, які ўдзельнічаў у вучэннях «Захад-2009», і дзе праязджала ваенная тэхніка – у лесе за пару кіламетраў ад вуліцы Трусава, у раёне вёскі Вялікае Стахава. Асабліва разбуральную паразу панёс лес, які знаходзіцца ўздоўж берагоў ракі Беразіна. Бо Беразіна была практычна галоўнай гульнявой пляцоўкай у ваеннай гульні. Расейскія і беларускія салдаты адпрацоўвалі пытанні захопу плацдарму на беразе воднай перашкоды, дзеянні інжынерных падраздзяленняў па навядзенні пантоннай маставой пераправы.

Нагадаем, «баі міжнароднага значэння» у рамках беларуска-расейскіх аператыўна-стратэгічных вучэнняў «Захад-2009» пачаліся на палігоне блізу Барысава 18 верасня. Тут прысутнічалі больш за 13 тысяч салдат.

Апошнія навіны