Школьнікаў прымусілі наведваць спартакіяду «саюзнай дзяржавы»
- 6.10.2009, 9:15
Гарадзенскія школьнікі па прымусе будуць наведваць спаборніцтвы спартакіяды школьнікаў Беларусі і Расеі, якая пачалася ў горадзе 5 кастрычніка.
Кожная школа даcць у якасці гледачоў пэўную колькасць людзей, паведамляе «Радыё Рацыя».
У выпадку невыканання загада адміністрацыя навучальных установаў і класныя кіраўнікі будуць прыцягвацца да адказнасці.
Паводле складзеных графікаў, у некаторых школах дзеці вымушаныя адсутнічаць на ўроках на працягу трох дзён, што, па словах, першага намесніка ўпраўлення адукацыі Гарадзенскага аблвыканкама Веры Грышэчкі ніякім чынам не павінна адбіцца на якасці ведаў.
Як лічыць чыноўніца, дзеці падчас хваробы прапускаюць нашмат больш урокаў.
Дзеці, якія па тых ці іншых прычынах адмаўляюцца ісці на спаборніцтвы, павінны падаць пісьмовае тлумачэнне ад бацькоў.