Нацбібліятэку заклініла: З будынку не маглі выйсці людзі
- 7.10.2009, 16:14
У сістэме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сёння адбыўся збой – будынак быў заблакаваны.
Гэту інфармацыю агенцтву БелаПАН пацвердзілі ў бібліятэцы і паведамілі, што збой адбыўся прыкладна а 15 гадзіне.
«Сапраўды, чытачы пакуль не могуць ні ўвайсці ў бібліятэку, ні выйсці з яе. Сістэму ўжо рэмантуюць. Як толькі ўсё наладзяць, адразу ж пачнецца абслугоўванне чытачоў», — сказалі ў бібліятэцы.
Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, у МНС у сувязі з гэтым здарэннем ніхто не звяртаўся, таму ратавальнікі ў бібліятэку не накіроўваліся.
Нагадаем, што Нацыянальную бібліятэку ў народзе празвалі «будоўляй стагоддзя» -- грошы на яе будаўніцтва вылічалі з зарплат дзяржслужачых.