BE RU EN

Даследаванне аўдыторыі charter97.org

  • 8.10.2009, 11:59

Шматлікія наведнікі нашага сайта заўважылі напаўпразрысты банэр, які часам з'яўляецца ўнізе экрана і прапаноўвае паўдзельнічаць у галасаванні.

Такім чынам сайт charter97.org прымае ўдзел у даследаванні аўдыторыі беларускага інтэрнэту, арганізаванага сістэмай статыстыкі "Акавіта" (top.akavita.com). Спіс пытанняў ананімнай анкеты гранічна просты - пол, узрост, сямейнае становішча, прыкладны ўзровень даходаў. Удзел у апытанні добраахвотны - вы можаце адмовіцца ад яго, націснуўшы "крыжык" на банэры. У даследаванні прымаюць удзел больш за сотню беларускіх сайтаў, а вынікі даследавання будуць дасягальныя ўсім жадаючым.

Паведаміце, калі ласка, калі лічыце такое даследаванне непрымальным. Мы гатовыя адмовіцца ад удзелу, калі нашыя наведнікі палічаць гэта неабходным.

Апошнія навіны