Валерыя перанесла свой канцэрт у Менску з-за эпідэміі грыпу
- 12.11.2009, 10:57
Канцэрт Валерыі павінен быў адбыцца 11 лістапада ў сталічным Палацы Рэспублікі. Але эпідэмія грыпу ў Беларусі прымусіла змяніць планы.
Канцэрт Валерыі пераносіцца на 7 снежня.
Па словах мужа і прадзюсара спявачкі Іосіфа Прыгожына, Валерыя ўважліва сачыла за інфармацыяй, якая паступае з Менска, і не жадаючы, каб яе прыхільнікі дадаткова рызыкавалі, звярнулася з просьбай да арганізатараў пра перанос даты канцэрту, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».
Квіткі, набытыя раней, будуць сапраўдныя на новую дату канцэрту.