Беларусь знізіла экспарт паслуг больш чым на 21%
- 16.11.2009, 9:05
У студзені-верасні гэтага года экспарт паслуг склаў 2 млрд 504 млн даляраў, скараціўшыся ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 21,3%.
Такія дадзеныя апублікаваў Белстат, спасылаючыся на дадзеныя Нацыянальнага банка, перадае БелаПАН.
Экспарт паслуг у краіны СНД склаў 28,4% ад агульнага аб'ёму, у краіны па-за СНД — 71,6%; імпарт паслуг з краін СНД — 34,6%, з астатніх — 65,4%.
Транспартных паслуг экспартавана на 1,7 млрд даляраў ЗША (на 26% менш за аналагічні леташні паказчык), імпартавана — на 562 млн даляраў (падзенне на 43,3).
Экспарт паслуг сувязі за дзевяць месяцаў склаў 120,5 млн даляраў (на 6,1% больш), імпарт — 47,7 млн (на 28,4).
Аб'ём экспарту кампутарных і інфармацыйных паслуг склаў 105,3 млн даляраў (на 0,4% менш), імпарту — 30,7 млн (на 67,8% больш).
Экспарт аперацыйнага лізінгу знізіўся да 45,5 млн даляраў (на 18,2).
Аб'ём экспарту паслуг у вобласці архітэктуры, а таксама інжынерных і тэхнічных паслуг павялічыўся на 30,3% і склаў 37 млн даляраў, у той час як імпарт знізіўся на 6,8% (45,4 млн даляраў).
На 44,8% знізіўся аб'ём экспарту будаўнічых паслуг — у грашовым выражэнні паказчык склаў 41,3 млн даляраў. У той жа час імпарт павялічыўся на 65,9% і склаў 49,6 млн даляраў.