BE RU EN

Эпідэміёлагі пачалі зноў прыпыняць заняткі ў школах

  • 16.11.2009, 16:57

Супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па ВРВІ і грыпу ўведзены ў трох школах Менска, дзе прыпыненыя заняткі.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у менскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

«Вынесены пастановы эпідэміёлагаў па трох школах Менска. Там з-за захворванняў на ВРВІ грып прыпынены заняткі», - паведамілі ў цэнтры.

Паводле словаў спецыялістаў, «у гэтых школах на занятках з-за захворванняў на ВРВІ і грып адсутнічала больш за 30% вучняў».

«Заняткі прыпыненыя ў школах дзеля таго, каб раз’яднаць школьныя калектывы і прыпыніць ланцуг перадчы вірусу», - сказалі эпідэміёлагі.

Паводле іх словаў, «школы, дзе прыпынены заняткі, апрацоўваюць дэзінфікуючымі сродкамі».

Як паведамілі ў Мінздраве, у Беларусі вакацыі з-за ВРВІ і грыпу працягнутыя ў 1243 установах адукацыі, адноўлены заняткі ў 972 установах адукацыі.

Апошнія навіны