BE RU EN

Беларускія фармацэўты спалохаліся свінога грыпу

  • 17.11.2009, 9:31

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняло рашэнне перанесці на вясну 2010 года рэспубліканскі з'езд фармацэўтаў.

Як паведамляе «Інтэрфакс», першапачаткова рэспубліканскі з'езд быў намечаны на 23- 24 лістапада гэтага года.

«У адпаведнасці з рэкамендацыямі міжведамаснай каардынацыйнай рады па прафілактыцы грыпу з мэтай папярэджання далейшага ўцягвання ў эпідэмічны працэс насельніцтва прынятае рашэнне аб пераносе даты правядзення YIII з'езду фармацэўтаў з 23-24 лістапада 2009 года на сакавік 2010 года», - паведамілі ў Мінздароўя.

З'езд планавалася правесці ў Віцебску, у дзяржаўным медыцынскім універсітэце, чакалася, што ў ім прыме ўдзел больш за 300 дэлегатаў і гасцей, паведамляюць медыцынскія інтэрнэт- крыніцы.

На з'ездзе планавалася абмеркаваць пытанні падрыхтоўкі фармацэўтычных кадраў у краіне, перспектывы развіцця айчыннай фармацэўтычнай вытворчасці, сістэмы забеспячэння бяспекі, эфектыўнасці і якасці лекавых сродкаў, праблемы і перспектывы лекавага забеспячэння насельніцтва і арганізацыяў аховы здароўя.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, на 12 лістапада зафіксавана 165 выпадкаў лабараторна пацверджанага пандэмічнага грыпу А (H1N1).

Апошнія навіны