BE RU EN

Сайт пра свіны грып у Беларусі «злёг»

  • 2.11.2009, 15:56

Сайт пра свіны грып у Беларусі не вытрымаў наплыву наведвальнікаў.

З выбуховай наведвальнасцю тэматычны рэсурс Хвароба.com сутыкнуўся ў чацвер, калі ў Беларусі распаўсюдзіліся чуткі пра лятальныя выпадкі з-за новага грыпу, а чыноўнікі ад Мінздрава ўсё адмаўлялі.

Беларусы кінуліся ў Інтэрнэт за інфармацыяй. У выніку большасць навінных сайтаў беларускага інтэрнэта значна павялічылі суткавую наведвальнасць, а Хвароба.com стаў самым наведваемым беларускім сайтам медыцынскай тэматыкі і ўвайшоў у TOP-30 Акавіты. Часам сайт і ўвогуле быў недаступным.

Як паведаміў Electroname.com уладальнік рэсурса, сёння-заўтра сайт будзе перанесены на больш магутны хостынг і зноў будзе даступны карыстальнікам. «Мы не чакалі такога выбуховага ўзросту наведвальнасці», прызнаўся стваральнік сайта, які пажадаў не называць свайго імя.

Апошнія навіны