Аляксандр Мядзведзь захварэў на пнеўманію
- 20.11.2009, 9:35
Легендарны спартовец, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі трапіў у бальніцу.
Ад панядзелка трохразовы алімпійскі чэмпіён, 72-гадовы Мядзведзь ляжыць у лечкамісіі.
- У мяне нават тэмпературы не было, толькі кашаль, - распавёў «Комсомольская правда в Беларуси» экс-чэмпіён. – А дактары сказалі – запаленне лёгкіх невялікае. Сказалі, пратрымаюць дзён дзесяць, застаўся тыдзень. Адчуваю сябе ўжо лепш, толькі кашаль крыху застаўся.
Мядзведзь запэўнівае, што не баіцца ўскладненняў свінога грыпу.
«У мяне летась у гэты ж час таксама было запаленне. Сам вінаваты. Прастудзіўся, напэўна, на паляванні. Зараз трэба мяняць планы. Трэба было ехаць на моладзевы турнір у Белую Царкву, я ж ганароны грамадзянін гэтага горада. Не паехаў… На шчасце, усе хатнія здаровыя», - сказаў спартовец.