BE RU EN

«Дэпутат» Давыдзька: Ідзе Трэцяя сусветная вайна – за ідэалы «саюзнай дзяржавы»

  • 20.11.2009, 14:56

Падчас круглага стала, прысвечанага 10-годдзю падпісання Дамовы аб стварэнні «саюзнай дзяржавы», дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Генадзь Давыдзька зрабіў шэраг дзіўных заяў.

Былы дырэктар Купалаўскага тэатра і вядучы праграмы «Времечко» на тэлеканале «Лад» Генадзь Давыдзька заклікаў журналістаў узяць удзел у ідэалагічнай вайне і заявіў, што Трэцяя сусветная вайна ўжо ідзе.

«Трэцяя сусветная вайна ўжо ідзе. Гэта вайна інфармацыйная, вайна за ідэалы «саюзнай дзяржавы». У гэтай сувязі я хачу заклікаць прадстаўнікоў СМІ: не будзьце проста рэпарцёрамі, якія апісваюць падзеі. Станавіцеся на абарону каштоўнасцяў». – падае словы парламентара БелТА.

Пры гэтым ён прапанаваў абвесціць 2010 год Годам «саюзнага журналіста». «Трэба прыраўнаваць падпісанне Дамовы аб стврэнні «саюзнай дзяржавы» да штыка і накіроўвацца ў бой», - заявіў Давыдзька.

Апошнія навіны