BE RU EN

Ідэолагі забаранілі творчы вечар Уладзіміра Арлова – яго назвалі «антысаветчыкам»

  • 20.11.2009, 15:30

Запланаваная на 20 лістапада ў Салігорску сустрэча чытачоў з вядомым беларускім гісторыкам і пісьменнікам пад пагрозай зрыву.

Ідэолагі салігорскага гарвыканкама вырашылі, што творчы вечар з удзелам пісьменніка будзе насіць палітычную афарбоўку, паведамляе «Радыё Рацыя».

Сустрэчу планавалася правесці у ДК «Будаўнік», пра што за тыдзень была дасягнута дамоўленнасць з кіраўніцтвам установы. Беларуская асацыацыя журналістаў, якая з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства, нават аплаціла арэнду залы.

Але ў сераду ўвечары ў месцы правядзення было адмоўлена. Кіраўнік ДК «Будаўнік», патэлефанаваўшы прадстаўніцы БАЖ, паведаміў, што на правядзенне мерапрыемства патрэбна атрымаць дазвол аддзела ідэалогіі Салігорскага выканкама.

Пры асабістай сустрэчы прадстаўніка БАЖ і галоўнага ідэолага Салігорска пераканаць апошняга ў неправамоцнасці забароны выступа Арлова не атрымалася. Паводле словаў прадстаўніка БАЖ, у салігорскім выканкаме Уладзіміра Арлова назвалі «антысаветчыкам, пагрозай дзяржаве і бэнээфаўцам».

Аднак арганізатары ўсе адно плануюць правесці сустрэчу пісьменніка 20 лістапада, нягледзячы на забароны мясцовых уладаў.

Апошнія навіны