У Фаніпалі супрацоўнік міліцыі абакраў аб'ект, які ахоўваў
- 3.11.2009, 10:17
У горадзе Фаніпаль Дзяржынскага раёна затрыманы камандзір аддзялення Дэпартамента аховы.
Як паведамляе «Ежедневник», крадзеж быў здзейснены з тэрыторыі РДУП «Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт». Аперацыю па затрыманні супрацоўніка міліцыі, што здзейсніў крадзеж з аб'екта, які ахоўваў, правялі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС.
Кошт выкрадзеных нафтапрадуктаў склаў 1,2 млн рублёў. Аднак камандзіру аддзяленні гэта можа каштаваць не толькі кар'еры, але і чатырох гадоў пазбаўлення волі. Менавіта столькі прадугледжвае ч.2 арт.205 КК РБ (крадзеж, здзейснены групай асобаў), па якім узбуджаная крымінальная справа.