Газ падаражэў на 23%
- 3.11.2009, 11:47
Мінэканомікі падвысіла кошт на звадкаваны газ, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах. Адпаведнае рашэнне (№170) прынятае 22 кастрычніка.
Кошты падвышаныя да 1.600 рублёў за 1 кг на звадкаваны газ у балонах 1 л (0,4 кг), 5 л (2 кг), 12 л (5 кг), 27 л (11,4 кг).
Раней кошты на звадкаваны газ у балонах падвышаліся 20 кастрычніка 2008 года да 1.300 рублёў за 1 кг.
Пастанова набыла сілу з 1 лістапада, паведаміў БелаПАН.